Сяргей Богдан (bohdan_s) wrote,
Сяргей Богдан
bohdan_s

Добрае слова пра нямецкіх акупантаў ад удзячных беларусаў

Другі ўжо дзень на сайце радыё Свабода стаіць матэрыял Севярына Квяткоўскага

«Калі б ня немцы, мы б вайну не перажылі»

Інфармацыя пра рашэньне стварыць да 2015 году на тэрыторыі Беларусі расейскую вайсковую базу выклікала шквал камэнтароў. >>>

Можна колькі заўгодна спрачацца пра неадназначнасьць ІІ Сусьветнай вайны, і я згодны, што там АБСАЛЮТНА ўсе бакі запэцкаліся, калі не ў адным, дык у другім. Але даваць такія загалоўкі ў Беларусі - гэта проста не па-людзку. Севярын можа казаць, што гэта маўляў цытата, але гэтая наўмысна адшуканая ім чалавечая дурнота была скарыстаная ім так, што стала публічным пляўком на магілы беларусаў, замардаваных немцамі і іх хаўрусьнікамі .

Для мяне Севярын будзе цяпер асацыявацца, на жаль, найперш з гэтай дзікунскай блюзьнерчай выхадкай. Вельмі цікава, што Свабода таксама ня ўгледжвае праблемы ў прысутнасьці такога загалоўку на сваёй вэб-старонцы. Допіс К-га аформлены як нібыта блёгавы, але ў сапраўднасьці займае месца на старонцы, якое зьвяртае на яго ўвагу прынамсі ня меншую, чым на паўнавартасныя матэрыялы.
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment