You are viewing [info]bohdan_s's journal

Previous 10

Nov. 18th, 2011

Мяжа талерантнасьці

Гадоў дванаццаць таму дружа М. распавёў мне пра аднаго з кіраўнікоў украінскага "Трызуба". Той быў нацыяналістам яшчэ за савецкім часам і аднойчы адказаў на запрашэньне ўступіць у камсамол імгненным ударам у сківіцу камуністычнага агітатара. Як ня дзіва, аднак усё для яго абыйшлося, больш за тое, больш такіх прапаноў таму хлопцу не рабілі! Гэтая гісторыя зрабіла на мяне тады вялікае ўражаньне, хаця я ўвогуле супраць гвалтоўных мэтадаў. Што не скасоўвае неабходнасьці межаў талеранцыі.

Ад кастрычніка я раблю дасьледаваньне ў Інстытуце азіяцкіх і афрыканскіх дасьледаваньняў бэрлінскага Унівэрсытэта Гумбальта. І нечакана тут мне пастаянна даводзіцца вызначаць межы талерантнасьці. У прынцыпе я гатовы гаварыць з расейцамі па-расейску, аднак бяда ў тым, што гэткія размовы нават з самымі інтэлігентнымі расейцамі занадта часта сканчаюцца тым, што яны пачынаюць вучыць мяне, чым ёсьць белмова і беларусы. Таму я вырашыў проста больш не спрачацца, а паведаміў навакольлю, што больш па-расейску ня буду размаўляць, калі процілеглы бок разумею нямецкую ці ангельскую. Некаторыя калегі пакрыўдзіліся. Іншыя не зразумелі.

Сяньня здарылася горшая прыгода.

Read more... )

Jan. 10th, 2011

(no subject)

Dec. 21st, 2010

(no subject)

Віталь Рымашэўскі, кандыдат на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня брацтва ў гонар св. дабравернага князя Канстанціна Астрожскага пры Петра-Паўлаўскім саборы 1999-2003, выпускнік Маскоўскага Свята-Філарэтаўскага Інстытута, прыхажанін шматгадовы прыхажанін Петра-Паўлаўскага сабору, гэтую нядзелю быў моцна збіты і арыштаваны КДБ.

Арыштаваны таксама пратэстант і проста шчыры вернік Аляксей Шэін, сустаршыня Аргамітэту хадэкаў.

Памолімся за нашых хрысьціянскіх братоў. نصر من الله و فتح قریب, блізкая дапамога Ўсявышняга ды перамога!

Nov. 21st, 2010

Расеі ё за што ненавідзець Лукашэнку


Мой артыкул аб магчымасьцях і наступствах злому расейскай энэргетычнай манаполіі на Ўсходзе Эўропы па-ангельску ў Беларусь-Дайджэсьце
Belarus Breaks Russia’s Energy Monopoly in Eastern Europe

Nov. 4th, 2010

(no subject)

Некаторыя расейскія дасьледнікі, перакладнікі ды іншыя высокадухоўныя асобы цудоўным чынам перакладаюць якога-небудзь Румі, разважаюць пра Сухравардзі ці яшчэ штосьці старажытнаіндыйска-філязофскае - карацей усе такія інтэлектуальна-прасунутыя, але адначасна скардзяцца, што нешта ў іх там "пендосы стырілі", палаюць патрыятычнай нянавісьцю да Саакашвілі. Як гэта так цудоўна ў іх спалучаецца? Толькі каторы зь іх гавора пра якуюсьці філязофскую рэч і пра ўсяленскую любоў і тут жа "пендосы...". Ну ладна, Сеціва ўсё церпіць.

Аднак мінулай вясной мне давялося ехаць ў адным ліфце з дзьвюма расейскімі дамамі інтэлігенцкага выгляду. Я ехаў у менскі турэцкі цэнтар "Достлук", а яны - на нейкую рэгіянальную канфэрэнцыю ініцыятывы "Діалог-Евразія". Перад заходам у ліфт я можа хвіліну стаяў зь імі побач і абедзьве кабеты з захапленьнем абмяркоўвалі нейкія там свае рэчы з паэзіі Ахматавай. Я неяк спачатку і не падумаў, што яны могуць быць з Расеі, а толькі парадаваўся, бо нехта абмяркоўвае паэзію у цёмным пад'езьдзе. Таму і запытаўся у ліфце, на які ім паверх па-наску. Што там пачалося, калі яны пачалі выказваць, як абуральна, што нехта зь імі гавора на незразумелай мове! Праўда я змаўчаў і яны супакоіліся і зноў вярнуліся да любові і духовності ў Анны Ахматавай.

Ну з "Діалогом Евразія" ўсё ясна, там і яўныя расейскія шавіністы ёсьць, і чароўным чынам "Багдан Андрусышын". Усе хочуць халяўныя паездкі, сэмінары і кангрэсы за турэцкія грошы. Туркам дык усё адно, яны па фашызьме мала ад расейцаў адсталі.

У мяне толькі нейкае зуменьне з нагоды таго, як файна гэтыя асобы спалучаюць такую душэўную ўзвышанасьць і такі душэўны бруд. Прычым з адукацыяй людзі, з ступенямі. І я б яшчэ зразумеў, каб яны гэтую духовасьць сваю зь якога Іаана Кранштадзкага ці Ксеніі Піцерскай чэрпалі. Дык жа не - размах у іх усясьветны. І пэрсыдзкая літаратура карыстаецца якнайбольшай папулярнасьцю!

Таму я і стараюся трымацца далей ад аматараў Хафіза, Румі ды іншага такога зьмесьціва на постсавецкіх прасторах, асабліва расейцаў. І калі Ігар Б. кажа пра прэзэнтацыю пэрсыдзкай культуры - перадусім літаратуры - ў Беларусі, дык мне неяк ня хочацца нават спрабаваць нешта на полі ўсіх гэтыя суфіствуюшчых фашыстаў. Цікава, што ў Нямеччыне такая калясуфійская публіка выглядае вельмі нават добрапрыстойна, бяскрыўдныя шукальнікі таемных сэнсаў у кожнай літарцы. Ды і ў Іране знаёмыя суфіі ніяк не ангажуюцца ў такога кшталту рухох - наадварот, трымаюцца ад сьвецкай мітусьні чым далей.

Зрэшты, гэта яшчэ не пік вар'яцтва. Асобная размова - гэта расейскія мусульмане (этнічныя) зь імпэрскімі ці эўразійскімі ідэямі. Калі я маю зь імі справу, мне пасьля неяк няёмка, што я падзяляю зь імі нейкія рэлігійныя ўстаноўкі. Дарэчы сярод іх таксама асаблівае вар'яцтва я назіраў якраз сярод прыхільнікаў Ірана, прычым суньнітаў! Увогуле гэта нейкая фатальнасьць, Іран неяк абуджае сярод некаторых расейцаў проста пачварныя комплексы.

Дзякуй табе, Божа, што я не нарадзіўся ў Расеі і не жыву там.

Oct. 19th, 2010

На чым грунтуецца сяброўства Беларусі і Вэнэсуэлы? - Радыё Свабода © 2010

На чым грунтуецца сяброўства Беларусі і Вэнэсуэлы? - Радыё Свабода © 2010

Мой камэнтар наконт нафты і Вэнэсуэлы. Як амаль заўжды слухаць лепш, чым чытаць.

Oct. 17th, 2010

Бог і атам

Гартаю дзьве толькі што знойдзеныя файныя таўшчэзныя кніжкі:

1. Адзін Штэйнзальц. Введеніе в Талмуд.
2.Той да аўтар. Вавилонский Талмуд. Трактат Бава Меция. Первая глава

І раптам бачу выдавецтва - Іздательство Россійскій научный центр "Курчатовскій інстітут"

Вось так. З ядравых рэакцыяў да пошукаў Ўсявышняга.

Гэта цешыць, гэта канцэптуальна. І густоўна. Засталося толькі паставіць грыф МАГАТЭ на тытульным лісьце.

Выйшлі ксёнжкі ў 1993 годзе, у рамантычны час, калі магчымым было ўсё, але я сядзеў у шостай клясе гімназіі і ўсё праляцела паўз мяне.

Густ, стыль - гэта вельмі важна. І гэта тое, чаго бракавала беларускаму нацыяналізму апошнія гадоў дваццаць. Апошнім хто з выбітных беларускіх нацыяналістаў трымаўся нейкага густу і стылю быў хіба бацька Булак-Балаховіч. За гэта яго так і заціраюць на задні плян. А ў яго быў размах, быў стыль.

Oct. 12th, 2010

Лукашэнка ў Кітаі

Ці выплаціць Беларусь кітайскія крэдыты?
Мой камэнтар для Польскага радыё. Праўда, гаварыў я ня толькі пра адмоўнае, як атрымалася ў выніковым матэрыяле.

Oct. 8th, 2010

Беларусь і Турэччына

 Праз усход на захад?


Гэта мой камэнтар наконт візыту Лукашэнкі ў Турэччыну для "Нашего мненія".

Oct. 5th, 2010

(no subject)

С. Богдан: Турцыя вельмі важная для беларускіх нацыянальных інтарэсаў - Польскае Радыё - 4 кастрычніка 2010

На жаль, у транскрыпце перадачы  колькі зьместавых памылак. Таму, калі ёсьць ахвота, слухайце аўдыёзапіс на сайце Польскага радыё.

А ўвогуле візыт надзвычай дзіўны. Я б нават не назваў яго візытам. Фактычна атрыбутаў візыту там не прысутнічае. Я напісаў пра тое коратка ў аглядзе турэцкага друку на Нашай Ніве.

Previous 10